Вецер. Медытацыя для пазбаўлення ад смутку, тугі, суму

Калі на сэрцы робіцца вельмі цяжка, скруха і роспач перапаўняюць душу і думкі, выходзьце ў бязмежную прастору Сусвету, дзе ласкавы вецер здзьме ўсё непатрэбнае.

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]

У традыцыйнай карціне свету нашых продкаў вецер меў амбівалентнае значэнне. З аднаго боку, яго маглі выклікаць з дапамогай вядзьмарскіх хітрыкаў. З іншага — гэта магутная стыхія, якая супрацьпастаўлялася нячыстай сіле. Таксама на вецер з дапамогай розных рытуалаў «адпраўлялі» хваробы і тугу. 

Дазвольце Ветру здзьмуць з вас смутак, крыўды, боль і роспач, няхай ён дапаможа разгарнуцца вашым крылам і ляцець насустрач лепшаму!

Перад медытацыяй: 

    • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).

    • Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. 

    • Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне). 

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!


Мантаж: Крылы

Музыка: з канала Anita Tatlow:  youtu.be/hH2oX6hQJTw

Песня з відэа: Seafarer Hymn — Retland & Aurasound X Anita Tatlow 

З канала: Anita Tatlow