Віншуем Зянона Пазьняка (+відэа БТ)
Сёння спаўняецца 72 гады аднаму з першых, найбольш яркіх і адначасова найбольш спрэчных палітыкаў незалежнай Беларусі.
![cdf.jpeg cdf.jpeg](/img/v1/userfiles/images/cdf.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зянон Пазьняк быў сузаснавальнікам і старшынёй Беларускага Народнага Фронту ў пэрыяд яго росквіту, старшынёй парламенцкай апазіцыі БНФ 12 склікання, адным з галоўных кандыдатаў на першых прэзыдэнцкіх выбарах.
Рэдакцыя «Новага часу» віншуе Зянона Станіслававіча з днём нараджэння і прапануе чытачам падборку архіўных відэаматэрыялаў з выбараў 1994 года. Такога вы не пабачыце на сённяшнім БТ.
Дакументальны фільм «Невядомы Пазьняк»
Ток-шоу каманды Пазьняка ў жывым эфіры БТ