Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску, памедытуйце — спляціце свой лёс, як прыгожы вянок!
У традыцыйнай культуры вянок мае вялікае значэнне. Гэта атрыбут шматлікіх свят і важных жыццёвых падзей. Перад вяселлем дзяўчына пляце вянок, звіваючы лёс новай сям’і. Вянкамі ўшаноўвалі герояў. Існуе і паданне пра долю, у якім вянкі з розных раслін сімвалізуюць тое, які лёс чакае толькі што народжанае немаўля.
Прапануем і вам сплесці свой непаўторны лёс-вянок!
Мантаж: Крылы
Музыка: з Free Relaxing Chill Music | ARNOR by Alex-Productions | onsound.eu
Music promoted by free-stock-music.com / Creative Commons / Attribution 3.0 Unported License (CC BY 3.0)
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб усе дзённыя справы былі завершаны і вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Рассцяліце ложак, уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне) і спакойна засынайце.
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!