Вясёлка. Медытацыя для пабудовы сваёй найлепшай будучыні
Калі вам падаецца, што жыццё віруе без вашага ўдзелу і абставіны бясконца супраць вас, калі хочацца пачаць жыць па-іншаму, а зрабіць першы крок страшна, падымайцеся на сваю вясёлку і лёгка ідзіце па ёй насустрач новаму і цудоўнаму.
Ва ўяўленні нашых продкаў вясёлка — добры знак. Яна азначала заканчэнне дажджу, што, у сваю чаргу, абазначала, што другога патопа не будзе.
А яшчэ беларусы верылі, што сваімі канцамі вясёлка паказвае, дзе закапаныя скарбы.
То смела адпраўляйцеся па сваёй вясёлцы ў пошуках жыццёвых скарбаў і добрых знакаў!
Перад медытацыяй
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
• Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!
Мантаж: mocna