«Вольны хор» павіншаваў Сяргея Ціханоўскага з Днём народзінаў (відэа)
Артысты «Вольнага хору» выканалі песню «Муры» ў гонар народзінаў палітвязня.
Сёння, 18 жніўня, блогеру Сяргею Ціханоўскаму споўнілася 43 гады. Гэта яго другі Дзень народзінаў за кратамі. Цяпер у Гомелі адбываецца закрыты суд над Ціханоўскім і іншымі палітвязнямі — Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.