Зняволеныя супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі
Паводле даных на 19 жніўня, у Беларусі ўжо 636 палітычных вязняў, паведамляе «Вясна».

Затрыманыя ўчора супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі.
Нагадаем, дырэктарка партала Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў зараз знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Усе яны падазраваныя па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).