715-ты дзень вайны: асноўнае на гэты час

Войскі РФ атакавалі Украіну беспілотнікамі: УСУ сцвярджаюць, што збілі 11 з 17 дронаў. Верталёт і 910 чалавек — украінскі Генштаб актуалізаваў страты РФ за суткі.

vajna_tank.jpg

Брытанская разведка назвала прыярытэтны кірунак для рускай арміі на фронце

Аўдзееўка застаецца галоўным кірункам Расіі на фронце. Расійская армія працягвае атакі ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, дзе ідуць вулічныя баі.

У зводцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі адзначаецца, што за апошнія два тыдні расійскія войскі перакінулі дадатковыя сілы на ўчастак Аўдзееўкі, узмацніўшы ціск на ўкраінскія пазіцыі вакол горада. УСУ працягваюць наносіць контратакі для захавання асноўнага маршруту забеспячэння.

Паводле звестак брытанскай выведкі, за апошнія чатыры тыдні па ўкраінскіх пазіцыях у Аўдзееўцы з тактычнай авіяцыі было выпушчана каля 600 кіраваных боепрыпасаў. У прыватнасці, 5 лютага 2024 года расійская авіяцыя павялічыла колькасць удараў кіраванымі авіяцыйнымі боепрыпасамі з 30 да 50 у суткі, што на 66% больш, чым за папярэднія два тыдні.

Аднак расійская авіяцыя вымушана запускаць боепрыпасы з вялікіх адлегласцяў, што зніжае іх дакладнасць з-за захаванай пагрозы з боку ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, гаворыцца ў паведамленні.

«Расія амаль напэўна працягне наступальны ціск у гэтым раёне на працягу наступных некалькіх тыдняў, актыўна выкарыстоўваючы тактычную авіяцыю для падтрымкі сваіх намаганняў», — заявілі ў Мінабароны Вялікабрытаніі.

Штурм Аўдзееўкі

Нагадаем, у пачатку кастрычніка расійская армія пачала наступленне на Аўдзееўку. Падчас штурмаў РФ губляе значную колькасць тэхнікі і салдат. Паводле звестак Белага дома, да сярэдзіны снежня Расія страціла ў Аўдзееўцы больш за 13 тысяч чалавек.

Украінскі ваенны эксперт Уладзіслаў Селязнёў адзначыў, што ў раёне Аўдзееўкі сканцэнтравана каля 40 тысяч расіян. Прычым некалькі месяцаў таму называлі прыкладна такую ж лічбу. А гэта значыць, што, нягледзячы на неймаверныя страты, падмацаванне РФ прыбывае.

Штурм Часавага Яру

Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі наведаў воінскія часці і падраздзяленні, якія трымаюць абарону на Бахмуцкім кірунку. З ягоных слоў, вораг спрабуе прарваць украінскую абарону ў раёне Часавага Яра, штурмуе малымі групамі пад прыкрыццём дронаў і артылерыі. Сітуацыя напружаная, патрабуе пастаяннага кантролю за становішчам і аператыўнага прыняцця рашэнняў непасрэдна на месцах.


Глядзіце таксама

Узброеныя сілы Украіны знішчылі пад Аўдзееўкай расійскі верталёт Ка-52 з экіпажам

На Таўрычным кірунку сілы абароны знішчылі расійскі ўдарны верталёт Ка-52. Пра гэта паведаміў камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі: «7 лютага вайскоўцы аднаго з механізаваных падраздзяленняў знішчылі расійскі ўдарны верталёт Ка-52 у раёне дзеянняў ЗРК «Таўрыя», — сказаў ён. 

Ён удакладніў, што ў расійскі Ка-52 «Алігатар» з экіпажам пацэлілі з ПЗРК на Аўдзееўскім кірунку. Таксама камандуючы паведаміў, што асноўныя наступальныя намаганні РФ засяроджвае на Новапавлаўскім, Аўдзееўскім і Арэхаўскім кірунках.

Human Rights Watch зрабіла справаздачу пра зруйнаваны Марыупаль

У Марыупалі ў перыяд з сакавіка 2022 года да лютага 2023-га пахавалі больш за 10 тысяч чалавек, прынамсі 8000 загінулі ад баявых дзеянняў або прычын, звязаных з вайной, гаворыцца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch. 

Пры гэтым у справаздачы адзначана, што рэальная колькасць загінулых можа быць значна вышэйшай — у прыватнасці, праз тое, што некаторыя магілы ўтрымлівалі некалькі целаў, а парэшткі іншых, хутчэй за ўсё, засталіся пад заваламі.


Глядзіце таксама

Навіны вайны

  • Украінская супрацьпаветраная абарона ўначы знішчыла 11 з 17 ударных БПЛА тыпу Shahed-136/131, якімі Расія атакавала з крымскага мыса Чауда, паведаміла камандаванне паветраных сіл. Дроны знішчаныя ў межах Мікалаеўскай, Адэскай, Вінніцкай і Днепрапятроўскай абласцей.
  • Расія атакавала Адэсу дронамі — ёсць пашкоджанні цывільнай інфраструктуры, паведаміў кіраўнік АВА Алег Кіпер. Таксама ўдарам беспілотніка пашкоджаны недабудаваны шматпавярховік і будынак навучальнай установы.
  • У Адэсе падчас начной атакі ў выніку паўторнага выбуху пацярпелі двое патрульных паліцэйскіх, якія накіроўваліся на месца трапляння, паведамілі сілы абароны Поўдня.
  • Уначы войскі РФ абстралялі Селідава Пакроўскага раёна Данецкай вобласці — адзін чалавек загінуў, сямёра параненыя, паведаміў кіраўнік АВА Вадзім Філкшкін. Пашкоджаны 53 шматпавярховікі, дзесяць прыватных дамоў, сем адміністацыйных будынкаў, 24 аўтамабілі. Яшчэ адзін чалавек паранены ў выніку расійскага абстрэлу Аўдзееўкі.
  • Увечары 7 лютага расіяне абстралялі Купянск — пашкоджаны прыватны дом, адзін чалавек пацярпеў, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінягубаў. Яшчэ адзін чалавек паранены ў выніку абстрэлу вёскі Глушкоўка Купянскага раёна, там пашкоджана прыватная ферма.
  • У Вінніцкай вобласці абломкі збітых БПЛА выклікалі пажар на адным з інфраструктурных аб'ектаў. Узгаранне ўдалося лакалізаваць, пацярпелых няма, паведаміў кіраўнік АВА Сяргей Барзоў.
  • Уначы расіяне атакавалі Нікалаеў дронамі Shahed — у выніку траплянняў адбылося ўзгаранне на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства і прыватнага дома. Пажары былі аператыўна ліквідаваныя. Таксама пашкоджаныя шматкватэрныя дамы і аб'ект спартыўнай інфраструктуры, людзі не пацярпелі, паведаміў кіраўнік АВА Віталь Кім.
straty_rf_08_02_2024.jpg

Украінскі Генштаб агучыў арыенціровачныя страты РФ на раніцу 8 лютага: асабовага складу — каля 392 380 (+910 за мінулыя суткі) чалавек, танкаў — 6383 (+11), баявых браніраваных машын — 11 899 (+20), артылерыйскіх сістэм — 9411 (+24), верталётаў — 325 (+1), БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7191 (+14), крылатых ракет — 1880 (+31)

За мінулыя суткі на фронце адбылося 92 баявыя сутыкненні, паведаміў украінскі Генштаб у ранішняй зводцы. На Аўдзееўскім кірунку сілы абароны адбілі 27 атаку раёнах Новабахмутаўкі, Аўдзееўкі і яшчэ 13 атак каля Невельскага і Першамайскага Данецкай вобласці. На Мар'інскім кірунку адбіта 22 атакі —непадалёк ад Краснагораўкі, Георгіеўкі, Перамогі і Наваміхайлаўкі Данецкай вобласці.

На Купянскім кірунку ўкраінскія сілы адбілі тры варожыя атакі каля Сінькоўкі і Іванаўкі Харкаўскай вобласці; на Ліманскім — дзевяць атак у раёнах Белагораўкі Луганскай вобласці і Цярновак, Торскага Данецкай вобласці; на Бахмуцкім э восем атак непадалёк Іванаўскага і Кляшчыеўкі Данецкай вобласці; на Запарожскім — дзве атакі на захад ад Івавога і Рабоціна Запарожскай вобласці. На Шахцёрскім кірунку вораг наступальных дзеянняў не вёў. На Херсонскім кірунку сілы абароны Украіны ўтрымліваюць пазіцыі, адбілі чатыры штурмы расійскіх войскаў.

Глядзіце таксама

Навіны замежных партнёраў Украіны

  • Сенат ЗША праваліў працэдурнае галасаванне паводле законапраекта, які прадугледжваў дапамогу Ізраілю і Украіне і ўзмацненне захадаў кантролю на паўднёвай мяжы штатаў. Падчас галасавання дэмакраты не змаглі набраць неабходных 60 галасоў — было ўсяго 49 «за» і 50 «супраць».
  • Байдэн заявіў, што Украіна знаходзіцца ў «крытычным пункце вайны», у той час як ЗША «адступаюць назад». З ягоных слоў, Пуцін «наступае на пяткі — і што мы робім? Адступаем назад?». Байдэн падкрэсліў, што запасы боепрыпасаў і зброі ва Украіне скарачаюцца, а баявыя дзеянні, як чакаецца, актывізуюцца ўжо вясной. «ЗША разглядаюцца якім чынам? Мы з'яўляемся асноўнай нацыяй. Калі ЗША адыдуць ад падзей, што адбудзецца?.Што будзе на Блізкім Усходзе? Тайваньскі праліў? Што адбудзецца ў Азіі? Што будзе з Украінай?» — адзначыў прэзідэнт ЗША.
  • Шольц заявіў, што Украіна неўзабаве можа сутыкнуцца з сур'ёзным недахопам зброі і боепрыпасаў: «Нягледзячы на нашу падтрымку, Украіна неўзабаве можа сутыкнуцца з сур'ёзным недахопам зброі і боепрыпасаў. Некаторыя фінансавыя абавязацельствы ўжо вычарпаныя, а іншыя неабходна падоўжыць. Доўгатэрміновыя наступствы і выдаткі, звязаныя з няздольнасцю спыніць агрэсію Пуціна, перасягнуць любыя інвестыцыі, якія мы робім цяпер».
  • Саюзнікі ў NATO пачалі падрыхтоўку да юбілейнага 75-га Вашынгтонскага саміту Альянсу, які адбудзецца ў ліпені. Адным з галоўных пытанняў саміту будзе працяг падтрымкі Украіны ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі, паведаміў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
  • Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пракаментаваў заявы Трампа аб тым, што ён завершыць вайну ва Украіне «за 24 гадзіны» ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах: «Зыходзячы з майго асабістага досведу ў якасці прэзідэнта, які працаваў з прэзідэнтам Трампам, я магу сказаць: тое, што ён мне абяцаў, было выканана. Таму калі я атрымліваў нейкае абяцанне ад Трампа, калі ён мне нешта абяцаў, то гэта было выканана».