941-шы дзень вайны. Палова расійцаў згодныя на вывад войскаў з Украіны

Сабралі апошнія звесткі з франтоў расійска-украінскай вайны, развязанай Крамлём пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

1549828905_4601.webp

За мінулыя суткі па ўсёй лініі фронту зафіксавана 217 баявых сутыкненняў, паведамляе Генеральны штаб УСУ.

За ўчора расійцы нанеслі па пазіцыях украінскіх падраздзяленняў і населеных пунктах пяць ракетных удараў, ужыўшы шэсць ракет, 73 авіяцыйныя ўдары, задзейнічаўшы 108 КАБаў. Акрамя гэтага, здзейснілі 5300 абстрэлаў, 215 з іх — з РСЗА.

У сваю чаргу ўа суткі УСУ нанеслі нанеслі восем удараў па скапленнях жывой сілы праціўніка, паражаныя два пункты кіравання, адзін сродак супрацьпаветранай абароны і сем артылерыйскіх сістэм акупантаў.

На Харкаўскім напрамку адбылося тры расійскія атакі ў раёне Ваўчанска.

На Купянскім кірунку за суткі акупанты здзейснілі 19 нападаў. Сілы абароны Украіны спынілі ўсе штурмавыя дзеянні праціўніка.

На Ліманскім кірунку ўкраінскія войскі адбілі дзесяць нападаў захопнікаў.

На Северскім кірунку УСУ адбіты адзін штурм паблізу Выемкі.

Пры падтрымцы авіяцыі на Краматорскім кірунку акупанты дзевяць разоў спрабавалі прарваць абарону ў раёнах Часовага Яра, Калінаўкі, Іванаўскага і Белай Гары.

На Тарэцкім кірунку расійцы здзейснілі дзевяць нападаў.

Украінскія вайскоўцы адбілі 36 штурмаў на Пакроўскім напрамку рознай інтэнсіўнасці.

Расійскія атакі на Курахоўскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі ў шэрагу раёнаў, дзе акупанты 58 разоў спрабавалі прарваць абарону УСУ. Найбольш актыўна расійцы дзейнічалі каля Георгіеўкі — за суткі 21 штурм.

Пры падтрымцы авіяцыі агрэсар 18 разоў на Урэмаўскім кірунку атакаваў ўкраінскія пазіцыі ў розных раёнах.

На Арэхаўскім напрамку адбылося шэсць баявых сутыкненняў.

Тры атакі акупантаў не мелі поспеху на Прыдняпроўскім кірунку.

На Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных змен. Прыкмет фарміравання наступальных груповак РФ не выяўлена.

У Курскай вобласці за мінулыя суткі расійская авіяцыя нанесла 22 авіяўдары, скінуўшы пры гэтым 25 кіраваных авіябомбаў.


Глядзіце таксама

У выніку ракетнага ўдару, які расійцы нанеслі па Крывым Рогу 21 верасня, паводле папярэдніх звестак, загінулі жанчына Валянціна і яе «самы маленькі хлопчык».

Загінулая родам з Узбекістану, распавяла «Радыё Свабода» мясцовая жыхарка, якая стала відавочцай атакі з боку расійцаў. «Такі выбух быў, што мне здалося, быццам, у мяне ў двары. Убачыла нешта аж чырвонае такое — ці то зарыва, ці то нешта іншае — я так і не зразумела. І пачула, што пасыпалася шкло», — падзялілася яна. У жанчыны ў жыллі пашкоджана акно, дзверы, павырывала замкі. Суразмоўца сказала, што з загінулай яны даўно знаёмыя.

«Цётку Валю я даўно ведала, яны раней жылі ў іншым доме. Яна з Узбекістана пераехала. Мы крыху размаўлялі, таму што яе самы маленькі хлопчык, мабыць, які загінуў, з маім унукам разам у садок хадзіў», — дадала сведка.

Расійцы ўжо шмат разоў білі па Крывым Рогу з рознага ўзбраення, ёсць разбурэнні, пацярпелыя і ахвяры. У прыватнасці, раніцай 21 верасня стала вядома, што захопнікі сярод ночы нанеслі ракетны ўдар па жылым сектары горада, і загінулі тры чалавекі.

Паводле звестак мясцовых уладаў, загінуў 12-гадовы хлопчык, а таксама жанчыны, якім 79 і 75 гадоў. Акрамя таго, пацярпелі двое мужчын і 17-гадовы хлопец, яны шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці.


Глядзіце таксама

УСУ змаглі скарыстацца сітуацыяй для наступу на Курскую вобласць, хоць расійцы ведалі пра ўкраінскія планы. У новай справаздачы аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) адзначылі, што расійскія ўлады ведалі пра пагрозу ўкраінскага наступу на Курскую вобласць месяцамі, але нічога не распачалі для ліквідацыі такой пагрозы.

У сваім аглядзе аналітыкі згадалі, што The Guardian, спасылаючыся на дакументы, якія трапілі ў рукі УСУ ў Курскай вобласці, сведчылі, што расійскія войскі, дыслакаваныя там, з канца 2023 года неаднаразова папярэджвалі расійскае вайсковае камандаванне аб магчымасці наступу УСУ на Курскую вобласць.

«Улады РФ не прыклалі ніякіх намаганняў, каб павысіць гатоўнасць сваіх вайсковых частак, якія нясуць службу ў памежных раёнах Курскай вобласці, або каб пабудаваць дадатковыя фартыфікацыйныя збудаванні ўздоўж мяжы. Улады вырашылі праігнараваць гэтыя запыты з-за пралікаў адносна здольнасці Украіны прасунуцца ўглыб Курскай вобласці», — падкрэслілі аналітыкі.

Такая сітуацыя пацвярджае ацэнку ISW аб тым, што УСУ дасягнулі аператыўнай нечаканасці пры заходзе ў Курскую вобласць, нягледзячы на тое, што расійскім уладам было вядома аб магчымасці ўварвання.

«Хоць расійскія войскі ведалі аб розных пунктах уздоўж мяжы, у якіх Украіна магла б ажыццявіць наступ, УСУ змаглі выкарыстаць нявызначанасць адносна іх аператыўных намераў і магчымасцяў, каб забяспечыць аператыўную раптоўнасць», — адзначылі аналітыкі інстытута.

Яны дадалі, што УСУ таксама эксперыментавалі з інавацыйнымі метадамі, якія спалучаюць наземныя дзеянні і беспілотныя сістэмы. Аднак аналітыкі ISW не сталі раскрываць дэталі, каб не нашкодзіць УСУ.


Глядзіце таксама

На наступным тыдні ЗША абвесцяць аб чарговым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на суму 375 млн долараў. Гэта самы вялікі пакет дапамогі за апошнія чатыры месяцы.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы, пакет дапамогі ўключае патрульныя катэры, дадатковыя боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм (HIMARS), артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 і 105 мм, запчасткі і іншае ўзбраенне.

Але, як адзначыла выданне, змесціва і памер пакета могуць змяніць перад подпісам прэзідэнта краіны Джо Байдэна.

Выданне падкрэсліла, што з траўня ЗША не падавалі пакеты дапамогі на суму больш за $275 млн праз прэзідэнцкія паўнамоцтвы на скарачэнне ўзбраенняў (PDA). «PDA дазваляе ЗША выкарыстоўваць наяўныя запасы ўзбраенняў для аказання дапамогі саюзнікам у надзвычайных сітуацыях. У жніўні, калі УСУ пачалі аперацыю ў Курскай вобласці, а акупанты наступалі на Данбасе, ЗША адправілі два пакеты дапамогі, на 125 млн», — напісала выданне.

У мінулым месяцы ЗША заявілі аб выдзяленні новага пакета дапамогі Украіне. Ён уключаў перахопнікі сістэм СПА, боепрыпасы для HIMARS і процітанкавую зброю.

Перад гэтым амбасадар Украіны ў ЗША Аксана Маркарава распавяла, калі Кіеў атрымае грошы ад ЗША. Паводле яе слоў, усяго будзе выдзелена 60 млрд долараў, з якіх 7,9 млрд — прамая бюджэтная дапамога.


Глядзіце таксама

Амаль палова (49%) грамадзян РФ падтрымалі б вывад расійскіх войскаў і мірныя перамовы з Украінай без дасягнення мэтаў так званай «СВА», пра якія казаў Уладзімір Пуцін, вынікае з вынікаў тэлефоннага апытання праекта «Хронікі» і даследчай групы Extreme Scan.

Гэта максімальны паказчык з пачатку вайны. Не падтрымалі б такое рашэнне толькі 33% рэспандэнтаў.

Пераважная большасць апытаных (63%) хацелі б заключэння мірнага пагаднення паміж Масквой і Кіевам на працягу бліжэйшага года на аснове ўзаемных саступак. Пры выбары паміж мірам і мабілізацыяй 49% аддалі перавагу б міру, а толькі 29% падтрымалі б новую хвалю мабілізацыі. Паехаць на вайну гатовыя 32% удзельнікаў апытання, 30% адмовіліся б заключаць кантракт з Мінабароны РФ.

Апытанне праводзілася з 10 па 17 верасня і ахапіла 800 чалавек, адабраных метадам стратыфікаваная выпадковай выбаркі. Паводле слоў даследнікаў, хібнасць вынікаў складае 3,45% пры 95%-м узроўні даверу.