ААН: Падчас вайны ва Украіне загінулі больш за 10 тысяч мірных украінцаў
Колькасць цывільных ахвяр вайны ва Украіне, якія задакументаваныя Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, перавысіла 10 тысяч чалавек. Насамрэч, верагодна, яшчэ значна больш. Толькі ў Марыупалі маглі загінуць каля 20 тысяч гараджан.
![Так выглядае захоплены РФ украінскі Марыупаль пасля «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі». Фота PAP/AA/ABACA Так выглядае захоплены РФ украінскі Марыупаль пасля «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі». Фота PAP/AA/ABACA](/img/v1/images/maryupal_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядае захоплены РФ украінскі Марыупаль пасля «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі». Фота PAP/AA/ABACA
З пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання афіцыйна пацверджана гібель больш за 10 000 украінскіх мірных жыхароў, прычым палова загінулых за апошнія тры месяцы адбылася далёка за лініяй фронту. Пра гэта паведамляе Упраўленне па правах чалавека ААН, піша «Голас Амерыкі».
Місія ААН па правах чалавека ва Украіне заявіла, што чакае, што рэальныя страты будуць «значна вышэйшыя», чым афіцыйныя лічбы, паколькі праца па пацверджанні даных працягваецца.
Рэальныя лічбы загінулых сярод мірнага насельніцтва могуць быць у разы большыя, у прыватнасці, толькі ў акупаваным расійскімі войскамі Марыупалі, толькі паводле афіцыйна пацверджаных даных мэра горада, загінула не менш за 20 тысяч жыхароў.
Глядзіце таксама
![Знішчэнне абаронцаў Марыупаля можа паставіць кропку ў перамовах з Расіяй Зяленскі: Знішчэнне абаронцаў Марыупаля можа паставіць кропку ў перамовах](/img/v1/images/mariupal1170x530cropped.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, якая доўжыцца ўжо 21 месяц, рызыкуе перарасці ў зацяжны канфлікт з чалавечым коштам, які будзе балюча ўспрымаць», — заявіла Даніэль Бэл, якая ўзначальвае маніторынгавую місію ААН ва Украіне.
Паводле Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, пераважная большасць пацверджаных страт выклікана зброяй шырокага дзеяння: снарадамі, ракетамі і касетнымі боепрыпасамі. І амаль палова загінулых за апошнія тры месяцы, якія адбыліся далёка за лініяй фронту, была выклікана прымяненнем расійскімі войскамі ракет далёкага дзеяння і выбухамі пакінутых боепрыпасаў.
Нягледзячы на шматлікія доказы і сведчаньні, Масква адмаўляе наўмысны ўдар па мірным насельніцтве.
Паводле "Нямецкай хвалі", www.holosameryky.com
Глядзіце таксама
!["Б'юць за што заўгодна»: Украінскія ваеннапалонныя распавялі пра катаванні ў расійскай турме «Нас ненавідзелі за тое, што мы ўкраінцы». Ваеннапалонныя «Азова» распавялі, як іх катавалі ў расійскай турме](/img/v1/images/2bdd41d0_3c68_11ee_bde6_7ffba94c56ae.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)