Зяленскі: Знішчэнне абаронцаў Марыупаля можа паставіць кропку ў перамовах
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што знішчэнне ўкраінскіх абаронцаў у Марыупалі паставіць кропку на перамовах з Расіяй.

Пра гэта Зяленскі
сказаў у інтэрв'ю ўкраінскім анлайн-медыя, паведамляе «Украінская праўда».
Уладзімір Зяленскі пракаментаваў перамовы з Расіяй, якія зайшлі ў тупік пасля Бучы і Барадзянкі: «Марыупаль — гэта можа быць як дзесяць Барадзянак, і я хачу сказаць: знішчэнне нашых вайскоўцаў, нашых хлопцаў паставіць кропку на ўсіх перамовах.
Глухі тупік — таму што мы не гандлюем тэрыторыямі і нашымі людзьмі. І чым больш будзе Барадзянак, тым складаней будзе», — сказаў ён.
Цяпер Марыупаль больш за 40 дзён абложаны расійскім войскам. Там ідуць цяжкія баі, горад амаль зруйнаваны абстрэламі.