Абсалютная меншасць украінцаў гатовая ваяваць

На думку ўкраінскага сацыёлага Уладзіміра Паніёта, нават 8% гатовых пайсці ва Узброеныя сілы можа быць перабольшанай лічбай.

Генеральны дырэктар Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі Уладзімір Паніёта. 

Генеральны дырэктар Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі Уладзімір Паніёта. 

Адзінства ўкраінцаў у супрацьстаянні расійскай агрэсіі застаецца даволі высокім, у той жа час цяпер усё менш грамадзян, гатовых працяглы час жыць пад пагрозай смерці або ўзяць у рукі зброю. Адпаведныя даныя апытання пракаментаваў «Главкому» генеральны дырэктар Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС) Уладзімір Паніёта.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе больш пра адзінства «вакол сцяга» — гэта значыць, не толькі пра жаданне ісці ў войска, але і пра стаўленне да дзяржавы, яе прэзідэнта, урада і парламента, «куды давер «скакануў» усюды», пра жаданне дапамагаць арміі, ахвяраваць, развіваць валанцёрства.

«Але давайце шчыра: першымі пайшлі тыя, хто хацеў ваяваць. Гэта значыць, мы апытваем тых, хто не стаў добраахвотнікам, застаўся дома. І так, тут сапраўды менш людзей, гатовых рызыкаваць жыццём, чым дапамагчы яшчэ чымсьці», — сказаў сацыёлаг.

Ён таксама падкрэсліў, што нават 8% (гатовых уступіць ва УСУ — рэд.) могуць быць завышанай лічбай.

«Украінцы крыху хітруюць, спрабуючы выглядаць лепш у вачах інтэрв'юераў. І гэта не чыста ўкраінская практыка, гэты прыём вядомы сацыёлагам усяго свету», — сказаў Паніёта.

Ён растлумачыў, што на шчырасць апытаных уплываюць два фактары: страх пакарання і так званая «спіраль маўчання» — калі чалавек, ведаючы, што большасць прытрымліваецца іншага меркавання, не хоча выказваць сваю пазіцыю, каб выглядаць «нармальна».

Украінцы, працягвае Паніёта, горш ставяцца да тых суайчыннікаў (і асабліва да мужчын), якія выехалі за мяжу з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання, чым да ўнутраных перасяленцаў. У адносінах да першых існуе меркаванне, што «яны ў Еўропе радуюцца жыццю, а мы тут пакутуем». «Пазней гэта можа стаць адной з прычын іх невяртання», — адзначае сацыёлаг. 

Што да вымушаных перасяленцаў, то 90% ставяцца да іх цалкам нармальна (72% пазітыўна, 18% нейтральна), а «ўласныя ацэнкі стаўлення да іх нават лепшыя, чым ацэнкі жыхароў рэгіёнаў, дзе яны знаходзяцца: 77% лічаць, што да іх ставяцца пазітыўна, а 19% — што яны нейтральна», — кажа ён.

І яшчэ адзін цікавы момант: этнічных рускіх ва Украіне становіцца ўсё менш. Не, гэта не значыць, што яны масава эмігруюць у Расійскую Федэрацыю, хаця ёсць і пэўны адсотак тых, хто з’ехаў туды з акупаваных тэрыторыяў. Проста людзі перастаюць ідэнтыфікаваць сябе як расіяне, і цяпер «з былых 17% засталося 2—3%», — кажа Паніёта.

Вера ў перамогу

Што да веры ў перамогу Украіны ў вайне, то яе выказвае большасць апытаных, хоць у даволі шчыльныя шэрагі аптымістаў закрадаецца пэўная засмучанасць. Так, на пачатак лютага 2024 года ў перамогу ў цэлым верылі 89% украінцаў, з якіх 60% былі ў гэтым упэўненыя. 

У траўні 2022 года аналагічныя паказанні складалі 95% і 80% адпаведна. 

  • У той жа час цяпер 4% лічаць, што вораг можа перамагчы, адметна, што два гады таму у гэта верылі ўсяго амаль 1% апытаных.
  • Пры гэтым 52% апытаных лічаць, што Украіне ўдасца вярнуць усё, уключаючы Крым і Данбас. 
  • 4% бачаць найбольш рэальным заканчэнне вайны ў тым, што вернецца толькі Данбас
  • 9% кажуць пра магчымасць аднаўлення межаў з лютага 2022 года 19% перакананыя, што вайна скончыцца тэрытарыяльнымі саступкамі Расіі. 
  • Затое ў перанос ваенных дзеянняў на тэрыторыю Расіі вераць 14%, і толькі 3% не ведаюць, што пра гэта сказаць.

Цікава, што цяпер як на ўсходзе і захадзе Украіны, так і ў яе цэнтральных і паўночных раёнах зыход вайны прагназуецца практычна аднолькава.  

paniotto5.jpg


Мабілізацыя ва Украіне — апошнія навіны

У канцы студзеня Кабінет міністраў унёс у Вярхоўную Раду абноўленую рэдакцыю законапраекта аб мабілізацыі. У прыватнасці, у абноўленай рэдакцыі законапраекта аб мабілізацыі праз суд прапануецца ўвесці абмежаванні для ўхілістаў.

Таксама з новага законапраекта выключаецца абарона ад прызыву на вайсковую службу тых, хто мае мужа (жонку або бацькоў) з ліку інвалідаў I або II групы пры ўмове, што такія асобы не маюць для дапамогі іншых працаздольных асоб.

Паводле glavcom.uawww.unian.ua