Данілаў: Руская мова павінна знікнуць з тэрыторыі Украіны

Сакратар СНБА Аляксей Данілаў заявіў, што руская мова павінна знікнуць з тэрыторыі Украіны, бо гэта элемент варожай прапаганды.

danilau_2.jpg

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей Данілаў прапанаваў рускую мову спрэс замяняць англійскай

"Руская мова павінна знікнуць з нашай тэрыторыі наогул як элемент варожай прапаганды і прамывання мазгоў для нашага насельніцтва... Англійская мова з'яўляецца абавязковай, наша родная мова з'яўляецца абавязковай. А насаджаць сюды гэтыя расійскія наратывы вельмі небяспечна — нібыта мы павінны з імі неяк залагодзіцца, мы павінны нешта зразумець. Глядзіце: нам ад іх нічога не трэба, хай яны адчэпяцца ад нас…" — сказаў Данілаў.

Таксама ён паведаміў, што на нарадзе ў Офісе прэзідэнта прынялі рашэнне аб пераходзе дзяржаўнага тэлеканалу FreeДом з рускай мовы на англійскую, адзначае УНІАН.