«Eli Lilly» абмежавала пастаўкі лекаў у Расію
Амерыканская кампанія «Eli Lilly» стала першым фармацэўтычным гігантам, які вырашыў абмежаваць пастаўкі лекаў у Расію, паведамляе www.rbc.ru

Фота: «Alamy»
Кампанія працягне завозіць у Расію толькі жыццёва важныя прэпараты — такія, як лекі для хворых на рак і дыябет. Атрыманыя ад продажаў у Расіі сродкі кампанія перадасць арганізацыям, якія займаюцца аказаннем гуманітарнай дапамогі Украіне.
Інвестыцыі ў Расію раней ужо прыпынілі фармацэўтычныя кампаніі «Bayer» і «Pfizer», аднак тады роп абмежаванне пастаўкі лекаў гаворкі не ішло.