Гэта нарэшце адбылося — Расія больш не асноўны пастаўшчык газу ў ЕС

Нарвегія абышла Расію па пастаўках газу ў краіны ЕС. Міністр энергетыкі Тэр'е Асланд заявіў, што Нарвегія плануе захаваць здабычу прыроднага газу на цяперашнім высокім узроўні.
Фота Trans Adriatic Pepelin

Фота Trans Adriatic Pepelin

Праз паўгода поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Нарвегія стала лідарам у пастаўках прыроднага газу ў Еўропу.

Міністр энергетыкі Нарвегіі Тэр'е Асланд заявіў, што яго краіна плануе захаваць здабычу прыроднага газу на высокім узроўні, пакуль Еўропа змагаецца з крызісам вытворчасці электраэнергіі, які можа падарваць яе прамысловасць. «Я чакаю, што мы зможам падтрымліваць узровень вытворчасці, які ў нас ёсць цяпер, да 2030 года», — сказаў ён.

Нарвегія мае намер павялічыць здабычу прыроднага газу на 8% у параўнанні з 2021 годам. І, адпаведна, пабіць рэкорд пяцігадовай даўнасці.

Штучнае абмежаванне паставак «Газпрама» прывяло да рэзкага росту коштаў на прыродны газ у Еўропе, а ф'ючарсы на газ TTF у Нідэрландах падскочылі на 220% з пачатку чэрвеня.



Вайна ва Украіне і цана на газ

У чэрвені Расія амаль удвая паменшыла аб'ёмы пастаўкі газу ў краіны Еўрасаюза. У сярэдзіне чэрвеня РФ скарачала прапускную здольнасць газаправода «Паўночны паток-1» да 40%, спасылаючыся на праблемы з абсталяваннем. А з 11 ліпеня «Паўночны паток-1» спынілі на дзесяць дзён — нібыта на планавае тэхнічнае абслугоўванне.

Акрамя таго, у сярэдзіне чэрвеня на працягу тыдня не працаваў газаправод «Турэцкі паток», які нібыта меў патрэбу ў рамонце.

Па стане на 17 жніўня 2022 года цэны на газ у Еўропе наблізіліся да гістарычнага максімуму і дасягнулі адзнакі амаль 2,5 тысячы долараў за тысячу кубоў праз штучнае скарачэнне паставак з боку расійскага «Газпрама».

Па стане на 19 жніўня цэны на газ у Еўропе былі ў 11 разоў вышэй, чым звычайна ў гэты час года.

На таргах 24 жніўня цэны на газ у Еўропе наблізіліся да 3200 долараў.



Паводле www.unian.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: