Калі рускія войскі пашкодзяць рэактары АЭС — гэта канец усім, канец Еўропы!

"Упершыню ў гісторыі чалавецтва! Ніводная краіна ў свеце ніколі не абстрэльвала атамныя энергаблокі", — абурыўся дзеяннямі рускага войска прэзідэнт Украіны.

2717325.jpeg

Кіраўнік Украіны ўначы тэрмінова звярнуўся да сусветных лідараў і міжнароднай супольнасці наконт сітуацыі з пажарам на Запарожскай АЭС, паведамляе korrespondent.net

Расійскія танкі расстрэльваюць ядзерныя блокі на Запарожскай АЭС, таму Еўропа павінна прачнуцца і выратаваць свет ад ядзернай катастрофы, звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі да сваіх калег.

У  выніку абстрэлаў з боку расійскай арміі ў горадзе Энергадар здарыўся пажар на Запароскай атамнай электрастанцыі — найбуйнейшай АЭС у Еўропе.

Зяленскі нагадаў, што на ЗАЭС шэсць энергаблокаў, а ў Чарнобылі выбухнуў толькі адзін. У цэлым жа ва Украіне 15 ядзерных энергаблокаў, дадаў ён.

"Трэба спыніць расійскіх ваенных неадкладна! Украіна — гэта 15 атамных блокаў, і калі будзе выбух — гэта канец усім, канец Еўропы! Гэта эвакуацыя Еўропы! Толькі неадкладныя дзеянні Еўропы могуць спыніць расійскія войскі! Не дапусціце гібелі Еўропы ад катастрофы на атамнай станцыі!" — сказаў украінскі лідар.

Па словах Зяленскага, ён ужо абмеркаваў сітуацыю з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, канцлерам Германіі Олафам Шольцам і кіраўніком Еўрасавета Шарлем Мішэлем.

"Упершыню ў гісторыі чалавецтва! Ніводная краіна ў свеце ніколі не абстрэльвала атамныя энергаблокі" — абурыўся дзеяннямі захопнікаў прэзідэнт.

Цяпер тэрыторыя атамнай станцыі захопленая рускімі войскамі. Пажар на Запарожскай АЭС не закрануў асноўнае абсталяванне станцыі. Радыяцыйны фон пакуль у норме.