«Кожны дзень Расія нагадвае нам, чаму мы павінны падтрымліваць Украіну»
Заходнія эксперты і палітыкі выказаліся пра атакі Расіі ў Адэсе і Харкаве: «У нас ёсць сродкі і моц. Надышоў час выкарыстаць іх, інакш гісторыя дасць нам пакутлівы ўрок. Зло не чакае і не спыняецца».
Расія атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі раніцай 30 красавіка. Як паведамляе Харкаўская АВА, адзін чалавек загінуў, яшчэ як мінімум дзевяць атрымалі раненні, нагадвае www.holosameryky.com.
Тым часам колькасць загінулых у выніку расійскай атакі на Адэсу вырасла да пяці, больш за 30 атрымалі раненні, сярод іх двое дзяцей і цяжарная жанчына. Як заявіў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін, «Расія цынічна грэбуе ўсімі нормамі міжнароднага гуманітарнага права... Удар быў нанесены балістычнай ракетай «Іскандэр» з касетнай боегалоўкай. Гэта невыбіральная зброя, прымяненне якой можа прывесці да значных ахвяр сярод мірнага насельніцтва».
Па словах генпракурора, у радыусе 1,5 км ад месца абстрэлу былі знойдзеныя металічныя аскепкі і абломкі ракет, а следства лічыць, што рашэнне прымяніць такую зброю было прынята расійскімі афіцэрамі «наўмысна, каб знішчыць як мага больш людзей, як мага больш мірных украінцаў».
Амбасадар ЗША ва Украіне пракаментаваў апошнія расійскія атакі на цывільныя гарады Украіны ў допісе ў X: «Жорсткі і бязлітасны характар расійскай вайны немагчыма пераацаніць, бо гэтыя атакі на мірных жыхароў працягваюцца кожны дзень».
«Кожны дзень Расія нагадвае нам, чаму мы павінны падтрымліваць Украіну», — адзначыў дэпутат парламента Нідэрландаў Рубен Брекельманс у паведамленні ў сетцы X разам з фотаздымкамі наступстваў расійскай атакі ў Адэсе («Гэта таксама наша вайна», «Украіна не павінна прайграць») патрабуюць сур'ёзных дзеянняў, мы павінны зрабіць гэта ЗАРАЗ, значна павялічыўшы вайсковую вытворчасць!»
Амбасадарка Эстоніі ва Украіне Аннелі Колк падзялілася паведамленнем пра напад Расіі на Адэсу і сказала: «Расійскія ваенныя злачынствы супраць украінцаў. Мы павінны падтрымаць Украіну ЗАРАЗ боепрыпасамі, каб спыніць гібель нявінных людзей. У нас ёсць сродкі і моц. Надышоў час выкарыстаць іх, інакш гісторыя дасць нам пакутлівы ўрок. Зло не чакае і не спыняецца».
Марыя Аўдзеева ў артыкуле для аналітычнага цэнтра Atlantic Council піша, што знішчэнне Харкава — мэта нумар адзін для Расіі. «Мэта Крамля — зрабіць Харкаў «непрыдатным для жыцця» і прымусіць пакінуць вялікі адсотак з яго прыблізна 1,3 мільёна жыхароў. Масква спадзяецца, што гэта дэмаралізуе Украіну і адкрые шлях для расійскіх войскаў, каб захапіць горад у доўгачаканым летнім наступе, у найбліжэйшыя месяцы», — адзначае яна.
Журналіст Financial Times Крыстафэр Мілер кажа, што атакі на грамадзянскія гарады звязаныя з расійскімі планамі наступу на фронце: «Два высокапастаўленыя чыноўнікі ўкраінскай выведкі назвалі расійскія атакі ўздоўж лініі фронту і ракетныя ўдары па Харкаву як змякчэнне поля бою для буйнога наступу. Афіцыйныя асобы чакаюць, што Расія пачне новы маштабны наступ у канцы траўня або ў чэрвені».
Эксперт Chatham House Вольга Такарюк дадае: «Расія ўзмацняе свой тэрор да таго, як зброя, прадстаўленая ЗША і іншымі партнёрамі Украіны, зменіць сітуацыю на полі бою».