Марына Аўсяннікава пакінула нямецкі тэлеканал Welt і заявіла аб вымушаным вяртанні ў Расію

Аб сваім сыходзе з Welt яна сама паведаміла ў сацсетках у нядзелю, 3 ліпеня.
«Гэта быў унікальны досвед працы ў свабоднай журналістыцы. Дзякуй камандзе die Welt за тое, што падтрымалі мяне ў такі цяжкі час. Час праляцеў незаўважна. Наш 3-месячны кантракт завяршыўся. Працягваю рухацца далей», — напісала яна.

А сёння Аўсяннікава паведаміла, што вымушана вярнуцца на тэрыторыю Расіі. У адным з судоў Масквы адбудзецца разгляд справы аб пазбаўленні яе бацькоўскіх правоў.
«Заўтра, 5 ліпеня, мне давядзецца адстойваць свае бацькоўскія правы ў судзе. Мой былы муж працуе на прапагандысцкім тэлеканале RT пад кіраўніцтвам адыёзнай Маргарыты Сіманян, якая пагражае ядзернай вайной усяму свету. Пасля майго антываеннага пратэсту ў прамым эфіры ён падаў пазоў у суд і патрабуе , каб дзеці жылі з ім у Маскве. Ён перастаў мець зносіны і не хоча дамаўляцца».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: