На захопленых РФ тэрыторыях збіраюцца караць за падпіскі на ўкраінскія рэсурсы

Досвед беларускіх сілавікоў прыдаўся ўладам захопленага Бярдзянска. Праўда, там хаця б прыкрываюцца ваенным становішчам, якое РФ абвясціла на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

Фота hvylya.net

Фота hvylya.net

У жыхароў Бярдзянска, які знаходзіцца ў захопленай Расіяй частцы Запарожскай вобласці, будуць выбарачна правяраць тэлефоны — шукаць падпіскі на «праўкраінскія рэсурсы»

Пра гэта заявіла адміністрацыя горада: «Уведзены ўказам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна рэжым ваеннага становішча ў Запарожскай вобласці, згодна з Федэральным заканадаўствам, прадугледжвае ваенную цэнзуру. З сённяшняга дня ў Бярдзянску праваахоўнікамі распачатая выбарачная папераджальная праверка мабільных тэлефонаў грамадзян. Цікавяць падпіскі на прапагандысцкія рэсурсы тэрарыстычнага кіеўскага рэжыму».

Прарасійскія ўлады акупаванага Бярдзянска заяпілі, што пры першым выяўленні такіх падпісак гараджанам будуць выносіць папярэджанне, у выпадку паўторнага парушэння — штрафаваць, а за «злосныя парушэнні» пагражаюць крымінальнай адказнасцю.

Паводле ТАССМедуза