Пілоты ў РФ пачалі браць прыклад з Кузьмінава, які з Мі-8 перайшоў на бок Украіны

Пілот авіяцыйнай эскадрыллі Расгвардыі Гаўрычэнка з адпачынку ААЭ не вярнуўся дадому ў Расію, а паведаміў амбасадзе ЗША пра гатоўнасць да супрацоўніцтва. Яшчэ адзін расійскі пілот збег у Літву.

Фота t.me/hochu_zhyt

Фота t.me/hochu_zhyt

Расійскі пілот-вайсковец авіяцыйнай эскадрыллі Расгвардыі старшы лейтэнант Гаўрычэнка (пазыўны «Гаўр») ўзяў прыклад з капітана Максіма Кузьмінава, які ўдзельнічаў у спецаперацыі ў ГУР і перагнаў расійскі верталёт Мі-8 ва Украіну. Пра гэта паведамляе ТГ-канал «Дасье шпіёна».

У канцы верасня «Гаўр» разам са сваёй сям'ёй знаходзіўся ў адпачынку ў ААЭ, і замест таго, каб вярнуцца потым у Расію, ён прыйшоў у амерыканскае пасольства ў ААЭ і заявіў, што гатовы да супрацоўніцтва, а ваяваць больш не хоча.

У амерыканскую амбасаду Гаўрычэнка звярнуўся, бо здолеў выкарыстаць даўнія сувязі. Яго аднакласнік (або аднакурснік) Антон Васільеў (былое прозвішча Лях) — лётчык 610-га цэнтра баявога прымянення і перавучвання лётнага складу (ваенная частка 41520, Іванава) — з'ехаў з Расіі пасля пачатку нападу РФ на Украіну (так званай «спецаперацыі») і цяпер пражывае ў Лос-Анджэлесе, дзе ўдзельнічае ў арганізацыі збораў для ўкраінскай арміі. Верагодна, ён таксама дзеліцца службовай інфармацыяй з прадстаўнікамі Пентагона.

«ФСБ лічыць, што менавіта Антон Васільеў (Лях) пераканаў Гаўрычэнку ў неабходнасці ўцёкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Глядзіце таксама

Таксама вядома пра падобнае рашэнне пілота 15-й брыгады армейскай авіяцыі (ваенная частка 44440) лейтэнанта Дзмітрыя Мішова, які ўцёк у Літву.

Як пісаў НЧ, у канцы жніўня стала вядома, што расійскі верталёт Мі-8 пераляцеў ва Украіну, здаўся УСУ і пасадзіў верталёт Мі-8 на адной з украінскіх авіябаз. Расійскі пілот таемна дамовіўся з украінскай выведкай. Лётчык Максім Кузьмінаў атрымае ўзнагароду —  500 тысяч долараў.

Паводле korrespondent.net