Рускія войскі ўдарылі па рынку ў Канстанцінаўцы: 49 пацярпелых, 17 загінулых (абноўлена)
Расійская армія нанесла ракетны ўдар па рынку ў Канстанцінаўцы сёння ўдзень, 6 верасня. На гэты момант вядома, што загінулі 17 чалавек, 32 параненыя.

Данецкая вобласць штодня падвяргаецца расійскім абстрэлам, у выніку чаго гінуць і атрымліваюць раненні мірныя жыхары. 6 верасня РФ нанесла ўдар па рынку ў Канстанцінаўцы
Пасля 18 гадзін вечара з’явілася паведамленне, што пошукава-выратавальная аперацыя ў Канстанцінаўцы завершаная: 17 загінулі, 32 паранены
"Пошукава-выратавальная аперацыя ў Канстанцінаўцы завершана", — паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка. Паводле яго, у выніку сённяшняга расйскага абстрэлу 17 чалавек загінулі і 32 атрымалі раненні.
Нагадаем, удзень украінскія ўлады паведамі, што ўсяго ў выніку нападу расіян на рынак у Канстанцінаўцы пацярпелі 44 чалавекі, паведаміў 6 верасня міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка. З іх 16 загінулі, 28 атрымалі раненні.
«Сярод пацярпелых — ратавальнік. ДСНС і міліцыя праводзяць пошукава-выратавальную аперацыю. Разбор завалаў працягваецца», — сказаў ён.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар на плошчы 300 квадратных метраў, пашкоджана каля 30 гандлёвых павільёнаў. Аднак увесь маштаб разбурэнняў пакуль невядомы.
Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што сярод загінулых ёсць адно дзіця.
Паводле сведкаў, на рынку якраз была «гадзіна пік». Целы з месца ўдару паспелі вывезці.
Відэа моманту абстрэлу цэнтра горада Канстанцінаўка апублікаваў у Telegram прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
«Калі нехта ў свеце ўсё ж намагаецца мець справу з чымсьці расейскім, гэта значыць заплюшчвае вочы на рэальнасць. Нахабства зла. Дзёрзкасць подласці. Поўнамаштабнае нялюдства.
На гэты час удар расійскіх тэрарыстаў у горадзе Канстанцінаўка Данецкай вобласці забіў 16 чалавек. Звычайны рынак. Крамы. Аптэка. Людзі, якія нічога дрэннага не зрабілі. Шмат параненых. На жаль, колькасць загінулых і параненых яшчэ можа павялічыцца», — напісаў прэзідэнт Украіны і выказаў спачуванні сем'ям загінулых.
Напярэдадні расійскія войскі абстралялі з артылерыі Канстанцінаўку і Шахтарскае ў Данецкай вобласці, параніўшы пяць чалавек.
Данецкая вобласць штодня падвяргаецца расейскім абстрэлам, у выніку чаго гінуць і атрымліваюць раненні мірныя жыхары. У той жа час Масква адмаўляе абстрэл мірнага насельніцтва Украіны.
У канцы жніўня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) пацвердзіла гібель 9511 і раненне 17 206 мірных жыхароў Украіны ў выніку поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Арганізацыя падкрэслівае, што рэальная колькасць ахвяр значна большая.
Паводле www.radiosvoboda.org, сацсетак