У Адэсе позвы ў ваенкамат выдавалі на пляжы
У Адэсе крэатыўна падышлі да таго, як разагнаць людзей, што нягледзячы на забарону ходзяць на пляжы, закрытыя з-за мінаў
У Адэсе 14
чэрвеня адпачывальнікам прызыўнога ўзросту на пляжы 12 станцыі Вялікага Фантана
выдавалі позвы ў ваенкамат. Паведамляецца, што праверку пачалі патрульныя
паліцэйскія.
Яны праводзілі тлумачальныя гутаркі з адпачывальнікамі, якія, нягледзячы на забарону, загаралі на пляжах і купаліся ў моры.
Старшы лейтэнант паліцыі Аляксандр Цярэнцьеў распавёў, што падобныя рэйды вартавыя парадку праводзяць штодня, у апошні час колькасць парушальнікаў зменшылася.
Да рэйду таксама далучыліся вайскоўцы, якія ўручалі позвы з запрашэннем з'явіцца ў ваенкамат мужчынам прызыўнога ўзросту.
Паводле www.pravda.com.ua