У Мелітопалі ўзарвалі бронецягнік з рускімі салдатамі

У Мелітопалі ўзарвалі бронецягнік, які Расія прыгнала ў Запарожскую вобласць з Далёкага Усходу. Колькасць загінулых і параненых рускіх салдат удакладняецца.

Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

У Запарожскай вобласці быў падарваны бронецягнік расійскіх войскаў. Выбух адбыўся ў горадзе Мелітопаль, паведамляе Штаб абароны Запарожскага краю ў Telegram у сераду, 18 траўня.

Ва ўкраінскіх сацсетках паведамляецца, што падрыў быў зроблены пад вагонам з асабістым складам. Колькасць загінулых і параненых удакладняецца.

"Састаў цягніка — 10 вагонаў, падрыў быў зроблены пад вагонам з асабістым складам. Па выніках выбуху — пашкоджаныя два чыгуначныя шляхі, бронецягнік спынены, таксама спынены лакаматыў з 10 цыстэрнамі ГЗМ, які рухаўся за бронецягніком. Мелітопаль — гэта Украіна!" — гаворыцца ў паведамленні.


Бронецягнік з Далёкага Усходу Расія прыгнала ў Запарожскую вобласць яшчэ ў пачатку сакавіка. Такія спецыяльныя цягнікі тыпу “Амур” і “Байкал” да гэтага часу стаяць на ўзбраенні чыгуначных войскаў арміі РФ. Яны ўзброеныя толькі зеніткамі ЗП-23-2.

Паводле korrespondent.net