У захопленым Бярдзянску падарвалі намесніка начальніка ДАІ
У акупаваным Расіяй Бярдзянску Запарожскай вобласці здарыўся чарговы выбух. Падарвалі намесніка кіраўніка так званай "Дзяржаўнай аўтаінспекцыі". Ён памёр у шпіталі.

Фота t.me/glava_brd
Выбух адбыўся каля аздараўленчага цэнтра "Крыварожскі Гарняк". Намеснік начальніка "ДАІ" Аляксандр Калеснікаў быў паранены. "Ён дастаўлены ў гарадскую клінічную бальніцу з аскепкавымі раненнямі, лекары аказваюць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Дэталі здарэння ўдакладняюцца", — спачатку паведамілі ў прарасійскай адміністрацыі горада.
Журналісты адзначылі: з адкрытых крыніц вядома, што Калеснікаў яшчэ год таму быў звычайным патрульным у паліцыі Бярдзянска.
Пазней стала вядома, што Калеснікаў усё ж такі загінуў ад атрыманых у выніку выбуху машыны раненняў.
Бярдзянску выбухі зраралісч ўжо не раз, апошнім часам у асноўным яны адбываліся ў раёне марскога порта. Звычайна акупацыйныя ўлады сісваюць іх на так званае размініраванне.