Ва Украіне маштабная паветраная трывога. Чакаюць пуску ракет РФ з Чорнага мора
Паветраная трывога абвешчана раніцай у чацвер ва ўсіх цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах Украіны. Расія вывела на баявое дзяжурства ў Чорным моры ракетаносьбіты, да ўдараў гатовы 20 ракет «Калібр».

Карта паветраных трывог ва Украіне на 7.45 29.12.2022
Раніцай 29 снежня ва Украіне была абвешчана паветраная трывога ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя заходніх. У шэрагу абласцей краіны трывога гучала больш за тры гадзіны. Украінскае аператыўнае камандаванне «Поўдзень» удакладніла, што войскі РФ вывелі на баявое дзяжурства ў Чорным моры два надводныя ракетаносьбіты. У гатоўнасці да пуску знаходзяцца да 20 ракет «Калібр».
Паведамляецца, што ў паветра падняліся самалёты расійскай стратэгічнай авіяцыі ў рэжыме радыёмаўчання.

Раней дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што войскі РФ планавалі масіраваны ракетны ўдар па Украіне 26 снежня, аднак ім перашкодзілі выбухі на вайсковым аэрадроме ў Энгельсе.

Паводле korrespondent.net, ВВС