Вайна ва Украіне: што адбылося за дзень
У апошні дзень ліпеня Украіна падвергнулася новым разрушальным абстрэлам.
У выніку начнога абстрэлу Мікалаева загінуў адзін з самых багатых людзей Украіны.
Герой Украіны і ўладальнік адной з найбуйнейшых аграрных кампаній Украіны «Нібулон» Аляксей Вадатурскі і яго жонка загінулі ўва сне. У іх дом патрапіла расійская ракета.
Вадатурскаму было 74 гады. У 2021 годзе Forbes Украіна ацэньваў яго багацце на 430 мільёнаў даляраў. Ён уваходзіў у топ-100 найбагацейшых украінцаў.
Мікалаеў штоночы некалькі разоў абстрэльваюць з ракетных сістэм залпавага агню. Расійскія РСЗА «Тарнада» дальнабойныя (да 120 км), таму дабіваюць да Мікалаева з-пад Херсона, але недакладныя. Пры стральбе на 120 км рассейванне снарадаў у найлепшым выпадку складае 360 метраў, а ў рэальнасці нашмат больш.
Сёння ўначы абстрэл Мікалаева быў асабліва моцны. Разбураныя дзве ўстановы адукацыі і шмат прыватных дамоў, паведаміла кіраўніцтва вобласці.
Цела закатаванага мужчыны было знойдзена ў сяле Бучанскага раёна Новае Залессе, недалёка ад Барадзянкі.
У Кіеўскай вобласці недалёка ад таго месца, дзе дыслакаваліся расійскія вайскоўцы, знайшлі цела мужчыны са звязанымі рукамі вяроўкай з мацаваннямі праз жалезны карабін буксіровачнага троса.
Таксама трос быў наматаны на шыю загінулага, паведамляе кіраўнік Нацпаліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў.
«Усё паказвае на тое, што перад смерцю мужчыну душылі. Гэта ўжо другое пахаванне, якое мы тут знаходзім. Некалькі месяцаў таму праз дарогу знайшлі цела забітага перасяленца з Данецка», — напісаў Небытаў ў сваім тэлеграм-канале.
Стынг спыніў канцэрт у Варшаве, каб падтрымаць Украіну.
«Вайна ва Украіне — гэта абсурд, пабудаваны на хлусні. Калі мы праглынем гэтую хлусню, яна нас з'есць. Але хлусня жудасна баіцца праўды. Праўда павінна быць пачута. Мы не можам прайграць гэтую бітву», — сказаў артыст прама са сцэны.
Ён дадаў, што дэмакратыя можа быць неэфектыўнай, яна можа правакаваць бязладзіцу і расчараванне. Але, паводле яго слоў, за яе ўсё ж трэба змагацца.