Варшава нейтралізавала расійска-беларускіх дыверсантаў

У Польшчы фіксуецца рост колькасці кібератак. Часта здараецца, што за дзень адбываецца больш за тысячу здарэнняў. Польшча абясшкодзіла дыверсійную групу, якія спрабавалі дэстабілізаваць там сітуацыю з-за дапамогі Варшавы Украіне.

kiberataki_rf.avif

Польскія спецслужбы нейтралізавалі арганізаваную Расіяй і Беларуссю дыверсійную аперацыю, якая была накіраваная на дэстабілізацыю Польшчы, заявіў у панядзелак віцэ-прэм'ер Кшыштаф Гаўкоўскі. Пра гэта піша «Голас Амерыкі» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Варшава неаднаразова абвінавачвала Маскву ў спробах дэстабілізаваць Польшчу з-за яе ролі ў аказанні ваеннай дапамогі Украіне, Расія адпрэчвае ўсе гэтыя абвінавачванні.

Паводле слоў Кшыштафа Гаўкоўскага, дыверсанты, якія дзейнічалі з Беларусі ў супрацоўніцтве з Расіяй, праніклі ў мясцовыя і цэнтральныя органы ўлады, у тым ліку ў дзяржаўныя кампаніі, якія выконваюць вайсковыя замовы.

«Беларускія і расійскія замежныя службы мелі канкрэтную мэту выманьвання інфармацыі, шантажу асоб і інстытутаў і вядзення фактычнай кібервайны», — сказаў Гаўкоўскі, які таксама з'яўляецца міністрам лічбавых тэхналогій.

Паводле яго слоў, удалося прадухіліць крадзеж даных з мэтай шантажу, што і было аператыўнай мэтай злачынцаў.

Глядзіце таксама

Гаўкоўскі кажа, што колькасць кібератакаў на польскія арганізацыі і ўстановы, у тым ліку лагістычныя кампаніі, якія ажыццяўляюць ваенныя пастаўкі ва Украіну, падвоілася ў параўнанні з мінулым годам.

«У кіберпрасторы небяспека ўзнікае кожную гадзіну, кожную хвіліну. Часта здараецца, што за дзень адбываецца больш за тысячу інцыдэнтаў», — сказаў Гаўкоўскі, які ў чэрвені заявіў, што Польшча прадухіліла некалькі кібератак на сваю крытычную інфраструктуру.

Польшча таксама звязвае Расію з дыверсіямі і падпаламі на сваёй тэрыторыі і заяўляе, што расійскія спецслужбы актыўна спрабуюць збіраць інфармацыю аб пастаўках зброі ва Украіну пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года.

Глядзіце таксама

Нагадаем, днямі спецслужбы адзінаццаці краін выпусцілі чарговае папярэджанне аб пагрозе дзейнасці расійскай вайсковай выведкі ГРУ супраць многіх краін свету, якая асабліва актывізавалася на фоне вайны Расіі супраць Украіны.

Дакумент, створаны сумесна службамі бяспекі і разведкі ЗША, Нідэрландаў, Чэхіі, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Украіны, Канады, Аўстраліі і Вялікабрытаніі, таксама змяшчае парады і інструкцыі па супрацьдзеянні пагрозам.

Ён змяшчае інструкцыі для спецыялістаў па кібербяспецы і парады для неадкладных дзеянняў для ўстаноў і арганізацый, сярод якіх такія:

  • Аддавайце прыярытэт рэгулярным абнаўленням сістэмы і выпраўляйце вядомыя ўразлівасці.
  • Сегментуйце сеткі, каб прадухіліць распаўсюджванне шкоднасных дзеянняў.
  • Выкарыстоўвайце шматфактарную аўтэнтыфікацыю для ўсіх службаў знешніх уліковых запісаў, асабліва веб-пошты, віртуальных прыватных сетак (VPN) і ўліковых запісаў, якія маюць доступ да крытычных сістэм.

Асаблівая ўвага ў дакуменце прысвечаная падраздзяленню № 29155 расійскай вайсковай выведкі — Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ.

Кажуць, што гэта падраздзяленне адказвае за «аперацыі кампутарнай сеткі супраць глабальных мэтаў для шпіянажу, дыверсій і шкоды рэпутацыі», ЗША лічыць яго «адказным за спробы пераваротаў, сабатаж, аперацыі ўплыву і нават забойствы ў Еўропе».

Сумесны дакумент датаваны 5 верасня, калі ЗША абвясцілі абвінавачанне падазраваным у кібератацы на Украіну ў студзені 2022 года.

Паводле www.holosameryky.com,  www.radiotavisupleba.ge