Разведка Украіны: у Расіі з 9 студзеня абмежавалі выезд з краіны ваеннаабавязаным
З 9 студзеня ў Расіі абмежавалі выезд з краіны ваеннаабавязаным, у тым ліку і абмежавана прыдатным да службы, ва ўсіх пунктах пропуску па ўсіх напрамках.
![ap22272724478581_lo6t6_1.jpg ap22272724478581_lo6t6_1.jpg](/img/v1/images/ap22272724478581_lo6t6_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адпаведны загад ФСБ Расіі ўжо накіравала ва ўсе памежныя ўпраўленні краіны, паколькі яны знаходзяцца менавіта ў структуры спецслужбы, піша «Obozrevatel» са спасылкай на Telegram-канал Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. У ім адзначана, што абмежаванне на выезд набыло моц з 00 гадзін 00 хвілін 9 студзеня 2023 года.
«Памежным упраўленням ФСБ Расіі забяспечыць абмежаванне выезду за межы тэрыторыі Расійскай Федэрацыі грамадзян, якія маюць заключэнне аб гатоўнасці да вайсковай службы з катэгорый «А», «Б» і «В», — гаворыцца ва ўказе.
Як вынікае з тэксту загаду, выезд забароняць таксама грамадзянам катэгорыі «В», то-бок абмежавана прыдатным да ваеннай службы. Прызыўнікоў, якія адносяцца да гэтай катэгорыі, вызваляюць ад прызыву ў мірны час, вызваляюць ад ваенных збораў і адносяць да запасу.
У ГУР нагадалі, што раней ужо паведамлялася аб падрыхтоўцы ў РФ новай хвалі мабілізацыі, прычым галоўны акцэнт будзе рабіцца на колькасць, а не на якасць мабілізаваных людзей і дадзенай ім тэхнікі. На экіпіроўку і першасную падрыхтоўку «папаўнення» сыдзе каля двух месяцаў.
![У Расіі рыхтуецца новая хваля мабілізацыі. Яна можа стаць усеагульнай У Расіі рыхтуецца новая хваля мабілізацыі. Яна можа стаць усеагульнай](/img/v1/images/756482463221295__1_.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней украінскія разведчыкі паведамлялі, што дадатковая мабілізацыя ў РФ можа быць аб'яўлена 15 студзеня. Паводле задумы Крамля, мабілізаваць павінны да 500 тысяч расійцаў. Пад пагрозай адпраўкі на фронт — жыхары Масквы і Санкт-Пецярбурга, а таксама работнікі сацсферы і галін эканомікі РФ.
У Дзярждуме РФ заяўлялі, што ў Расіі няма перадумоў для правядзення другой хвалі мабілізацыі. Яна не будзе праводзіцца па меншай меры ў бліжэйшыя шэсць месяцаў.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленне ГУР і назваў яго «качкай і інфармацыйнай дыверсіяй».
Аднак многія тэлеграм-каналы пісалі, што ў Расіі ўжо разносілі позвы на другую хвалю мабілізацыі.
Паведамленні мясцовых жыхароў, якія атрымалі «лісты шчасця», улады РФ назвалі фэйкамі, а позвы, знятыя на фота і відэа, падробкамі.
![Гэта лепш, чым памерці. Што рабіць беларусу ў выпадку мабілізацыі? Гэта лепш, чым памерці. Што рабіць беларусу ў выпадку мабілізацыі?](/img/v1/images/hlavnaja_0_0.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)