Твін — чарнявая прыгажуня
Яны толькі-толькі з’явіліся на свет і засталіся без мамы. Маму-котку забіла машына. А дзвюх нованароджаных кацянятак літаральна знайшлі на вуліцы дзеці.

Добра, што побач апынулася адна з валанцёрак. Так кацяняты трапілі ў прытулак, дзе іх прыняла і выкарміла другая котка (мама Тэі).

Дзяўчынак назвалі Твін ды Пікс. Сення мы пазнаёмім вас с прыгажуней Твін.

Чорная грацыя, міс элегантнасць — гэта пра Твін. Яна трохі асцярожна ставіцца да новых людзей, але праз некалькі хвілін ужо пачынае ўтульна і ціха тарахцець на вашых каленах і спадзявацца на ласку.

Вельмі любіць гуляцца і паляваць за цацачным мышам. Твін усяго 6 месяцаў. Яна мае ўсе неабходныя прышчэпкі і стэрылізавана. Выдатна карыстаецца латком.

Вырашылі забраць ці дапамагчы Твін? Тэлефануйце: +375 29 644 35 55, Аксана