Да восені мінімум. Turkish Airlines не будзе лётаць са Стамбула ў Мінск да 30 верасня

Авіякампанія Turkish Airlines яшчэ раз падоўжыла адмену рэйсаў ва Украіну, а таксама Мінск, Сочы, Растоў і Екацерынбург. Паводле паведамлення кампаніі, яна не будзе лётаць у беларускую сталіцу да 30 верасня.

turkisz_.jpg


Turkish Airlines скасавала рэйсы паміж Стамбулам і Мінскам неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну ў лютым гэтага года. Затым прыпыненне палётаў некалькі разоў падаўжалася. Апошні раз Turkish Airlines падаўжала яе да 30 ліпеня, піша REFORM.by.

Паміж Мінскам і Стамбулам працягвае лётаць «Белавія».