«Частковая мабілізацыя». Квіткі з Масквы ў Мінск раскупілі ўсяго за гадзіну

Пасля таго, як Пуцін абвясціў аб пачатку мабілізацыі, расіяне пачалі масава скупляць квіткі ў іншыя краіны. І хоць дадатковых абмежаванняў на выезд рэзервістаў у сувязі з мабілізацыяй нібыта не прадугледжана, квіткі расхопліваюць, як гарачыя піражкі.

1647635521_16_baback_club_p_popugai_kesha_v_kletke_ptitsi_krasivo_foto_16.jpg


The Village Беларусь прасачыў, як хутка раскуплялі квіткі з Масквы ў Мінск.

А 10:10 раніцы ў «Белавія» заставаліся квіткі толькі на два рэйсы і толькі ў бізнес-клас па 1.108 рублёў (437 долараў), а квіткі на заўтра каштавалі ад 270 рублёў (107 долараў). Праз 35 хвілін квіткі на сёння расхапалі, але хтосьці здаў квіток на рэйс з Унукава на 15:25 — яго выставілі за тыя ж 1.108 рублёў. А рэйсы на заўтра каштавалі ўжо ад 320 рублёў (126 долараў). А 11:20 квіткі на заўтра стартуюць ужо ад 524 рублёў (207 долараў).

4dwg7yb6h_3reyppeegr7g.png


У «Аэрафлота» ў 10:10 раніцы заставаліся ўсяго 4 квіткі на эканом-клас на тры сённяшнія рэйсы з мінімальным коштам ад 17.696 расійскіх рублёў (295 долараў), цэны на заўтра пачыналіся ад 8.321 расійскага рубля (139 долараў). Праз паўгадзіны квіткоў на сёння ў эканом-класе не засталося зусім, у бізнес-клас застаўся толькі адзін квіток за 106.631 рубель (1.776 долараў!). Квіткі на заўтра падаражэлі да 13.461 рубля (224 долараў).

2_ygc0y1lymwgupus1mliw.png


На цягнік а 10:20 раніцы на сёння было агулам прыкладна 150 квіткоў у плацкарт і купэ на 4 рэйсы (на хуткасную «Ластаўку» квіткі расхапалі самымі першымі). Праз 25 хвілін застаўся толькі адзін плацкартны квіток і 17 квіткоў у купэ. У 11:10 засталося ўсяго 10 месцаў у купэ.

i3xdmxxi0spcwuj6_cdzca.png


А беларусы жартуюць наконт «уцёкаў ад мабілізацыі».



photo_2022_09_21_11_11_22.jpg