Viber заблакаваў карыстальніцу за рассылку паведамленняў пра «Голас»

У рэдакцыю TUT.BY звярнулася чытачка Ганна, якая расказала, што яе заблакавалі ў Viber з-за перасылкі паведамленняў аб анлайн-платформе «Голас». Даведаліся, што рабіць у такіх сітуацыях.

90af7d135959ac08f24ff5478de59768.jpg

Анллайн-платформа «Голас» — гэта праект «Сумленных людзей». Выбаршчыкам прапануецца даслаць фота свайго бюлетэня ў чат-боты ў Viber і Telegram, прычым зрабіць гэта можна будзе не толькі з 4 па 9 жніўня, але і пасля выбараў. Затым усе бюлетэні плануецца апрацаваць.
Аднак, каб платформа запрацавала з мінімальнымі хібамі, трэба набраць пэўную колькасць карыстальнікаў — пажадана не менш за мільён.
Чытачка Ганна распавяла, што адпраўляла спасылку на анлайн-платформу сваім знаёмым з адраснай кнігі — паведамленнямі, а не спісам. Але пасля дваццатага паведамлення яе заблакавалі.
— Я разумею, што ў Viber ёсць свае правілы, але можна ж неяк гэта фільтраваць, — кажа яна.
Мы папрасілі пракаментаваць гэтую сітуацыю прэс-службу Viber. Вось што нам адказалі.
— Viber — лідзіруючае прыкладанне для бяспечнай і вольнай камунікацыі ў Беларусі. У ім зарэгістраваныя больш за палову беларусаў. Для нас важны камфорт, пазітыўны карыстальніцкі вопыт нашай аўдыторыі, і, вядома ж, адзін з нашых галоўных прыярытэтаў — гэта бяспека ва ўсіх яе праявах для нашых карыстальнікаў. Таму мы імкнемся ў тым ліку ахоўваць карыстачоў ад спам-рассылак. У гэтым нам дапамагаюць і самі карыстальнікі, заяўляючы аб непажаданых паведамленнях. Калі з пэўнага нумара адбываецца рассыланне паведамленняў і гэтыя паведамленні дастатковая колькасць карыстальнікаў адзначае як «Гэта спам», нумар аўтаматычна блакуецца. Такім чынам, блакуюцца толькі акаўнты, якія былі адзначаны іншымі карыстальнікамі як тыя, што рассылаюць непажаданы кантэнт.
Для выяўлення падобных выпадкаў мы выкарыстоўваем складаныя алгарытмы, заснаваныя на мностве розных параметраў. Гэта выключае магчымасць блакавання карыстальніка па адзінай звестцы пра спам. Аналагічны прынцып прымяняецца і да масавых запрашэннях у групавыя чаты.
Аднак калі карыстальнік хоча падзяліцца важнай інфармацыяй праз Viber са сваімі кантактамі, ён можа гэта зрабіць без пагрозы блакавання паведамленняў. Для гэтага ў Viber ёсць магчымасць ствараць спісы рассыланняў: гэтая функцыя дазваляе ў больш камфортным рэжыме адпраўляць аднолькавыя паведамленні некалькім кантактам адначасова. Пры такой рассылцы паведамленні адпраўляюцца як індывідуальныя.
Каб скарыстацца функцыяй, адкрыйце Viber на сваім тэлефоне, націсніце на абразок «стварыць» ў правым верхнім куце і абярыце дзеянне «стварыць рассылку». Пасля гэтага прыкладанне прапануе вам выбраць кантакты з вашага спісу, якім вы хацелі б адправіць паведамленні.
Спісы рассылак — больш зручная альтэрнатыва стварэння мноства груп дзеля аднаго-двух паведамленняў. Выкарыстоўваючы іх, адпраўнік эканоміць час і пазбаўляецца ад неабходнасці перасылаць паведамленне кожнаму кантакту паасобку. Пры гэтым карыстальнікі, у якіх у спісе кантактаў няма адпраўніка, не атрымаюць ад яго паведамленне. А гэта значыць, што няма пагрозы атрымаць скаргу ад гэтых карыстальнікаў за рассылку «спаму» і быць заблакаваным.