Апублікаваныя даныя расійскіх салдат, якіх падазраюць у марадзёрстве

Апублікаваныя даныя расійскіх вайскоўцаў, якіх падазраюць у марадзёрстве ва Украіне. Фота зроблены з запісу з анлайн-камеры кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, дзе вайскоўцы здавалі рэчы для адпраўкі ў РФ. Раней з'явілася відэа, апублікаванае праектам, які ў РБ прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Яно стала вядомае ва Украіне.

Расійскія вайскоўцы ў Мазыры. Фота з сацсетак

Расійскія вайскоўцы ў Мазыры. Фота з сацсетак


У спісе — расійскія вайскоўцы, іх даныя (нават нумары мабільных тэлефонаў), адрасы, куды адпраўлены рэчы і што менавіта. Вага «пасылак» — ад 50 да 450 кг. У іх былі тэлевізары, электрасамакат, запчасткі, кандыцыянеры, крэсла, адзенне і г. д.
Вядома, што «асноўная маса» расійскіх марадзёраў пражывае ў Рубцоўску (Алтайскі край, РФ). Частка з іх адпраўлялі рэчы ў Гарняк (Алтайскі край), Чыту (Забайкальскі край), Жалезнагорск (Краснаярскі край), Омск, Ульянаўск, Навасібірск, Маскву, Ангарск (Іркуцкая вобласць), Усурыйск (Прыморскі край), Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць). Толькі за 2 красавіка яны здалі ў мазырскі СДЭК больш за 2 тоны рэчаў.
Мяркуецца, што з Мазыра ў Расію адпраўляліся рэчы, якія былі скрадзены з дамоў украінцаў у Кіеўскай вобласці. У тым ліку ў Бучы, якая ўжо вядомая ва ўсім свеце — там расстрэльвалі мірных жыхароў.