Галоўныя кадры трыццаць чацвёртага дня вайны Расіі з Украінай
Разбомбленыя ўкраінскія гарады — Мікалаеў, Харкаў, Марыўпаль — і знішчаныя расійскія БТР-ы ў аб'ектывах ваенных карэспандэнтаў.
Мужчына з сабакам каля пажкоджанага ў выніку абстрэла дома на ўскраіне Марыўпаля.
AP Photo/Alexei Alexandrov

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выступае з прамовай, вітаючы расійскую і ўкраінскую дэлегацыі перад перамовамі ў Стамбуле, Турцыя.
Turkish Presidency

Адміністрацыйны будынак у Мікалаеве пасля расійскага авіаўдара.
AP Photo/Petros Giannakouris

Губернатар Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім размаўляе з журналістамі пасля нападу Расеі на штаб-кватэру абласнога ўрада ў Мікалаеве.
AP Photo/Petros Giannakouris

Жанчына праходзіць паміж разбуранымі жылымі дамамі ў Харкаве.
REUTERS/Thomas Peter

Украінскі вайсковец стаіць у акопе на пазіцыі.
AP Photo/Vadim Ghirda

У Мікалаеве жанчына плача, чакаючы звестак ад сваяка.
REUTERS/Nacho Doce

Бежанцы з Украіны стаяць у чарзе на памежным пераходзе ў Медыцы, на паўднёвым усходзе Польшчы.
AP Photo/Sergei Grits

У жылым квартале Мікалаева жанчына кладзе пластык на сваё пашкоджанае акно пасля начнога нападу Расіі.
AP Photo/Petros Giannakouris

Абломкі расійскіх бронетранспарцёраў (БТР) і ваеннай тэхнікі на лініі фронту пад Кіевам.
REUTERS/Gleb Garanich

Журналісты заходзяць у разбураны склад для захоўвання прадуктаў у Броварах.
AP Photo/Rodrigo Abd

58-гадовы Барыс, эвакуяваны з горада Барышаўка, чакае ў намёце пасля прыбыцця ў Бровары.
AP Photo/Rodrigo Abd

Генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, галоўнакамандуючы абаронай ўкраінскай сталіцы, ідзе ў акопе на пазіцыі.
AP Photo/Vadim Ghirda

Украінскі вайсковец 103-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл на вучэннях пад Львовам.
AP Photo/Nariman El-Mofty

Украінскія вайскоўцы стаяць побач са знішчанай расейскай вайсковай машынай у Трасцянцы.
Press service of the Ukrainian Ground Forces
