«Любімчык Пуціна». Ва Украіне назвалі імя генерала РФ, які кіруе блакадай Марыупаля
Блакадай горада Марыупаля ў Данецкай вобласці кіруе генерал-палкоўнік пуцінскай арміі Міхаіл Мізінцаў. Менавіта ён аддаваў расійскім ваенным загады скідаць бомбы на драмтэатр і бамбіць радзільні горада, дзе ў гэты момант знаходзіліся мірныя жыхары.
Пра гэта распавёў дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Антон
Герашчанка, піша unian.net
Герашчанка удакладніў, што Мізінцаў — любімчык Пуціна. І
раней той ужо кіраваў аперацыяй у Сірыі.
Паведамляецца, што з 2014 года Міхаіл Мізінцаў займаў пасаду
дырэктара Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ. У 2017 годзе яму далі
званне генерал-палкоўніка.
«Гэта ён аддаваў загады бамбіць радзільны дом, дзіцячы
шпіталь, драмтэатр, дамы мірных жыхароў. Гэта ён знішчае Марыупаль, як раней
знішчаў сірыйскія гарады», — падкрэсліў Герашчанка.
Нагадаем, у Марыупалі расійскія войскі забілі ўжо больш за 3 тысячы цывільных. Некаторых людзей хаваюць у брацкіх магілах без імёнаў.