Праз суткі пасля падпісання пагадзення аб вывазе збожжа расійцы ўдарылі па порце Адэсы
Учора ў Стамбуле паміж Украінай і Расіяй было падпісана пагадненне аб вывазе збожжа з украінскіх партоў. Сёння ў порт Адэсы прыляцелі ракеты.
![Порт Адэсы. Фота: dw.com Порт Адэсы. Фота: dw.com](/img/v1/images/61793852_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Порт Адэсы. Фота: dw.com
Афіцыйны канал Адэсы прыводзіць паведамленне аператыўнага камандавання «Поўдзень» Узброеных Сіл Украіны:
«Вораг атакаваў Адэскі марскі гандлёвы порт крылатымі ракетамі тыпу "Калібр". Дзве ракеты збітыя сіламі супрацьпаветранай абароны, дзве трапілі ў аб'екты інфраструктуры порта».
У сваю чаргу, МЗС Украіны заявіў, што расійскі ўдар па Адэскім порце — гэта плявок у твар генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу і прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану, якія прыклалі велізарныя намаганні, каб дасягнуць дамоўленасці аб вывазе ўкраінскага збожжа.
![Падпісанае пагадненне па ўкраінскім збожжы Сусветнага голаду не здарыцца? Падпісанае пагадненне па ўкраінскім збожжы](/img/v1/images/1656022947_3780.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Менш за 24 гадзіны спатрэбілася, каб РФ нанесла ракетны ўдар па тэрыторыі горада Адэсы, каб паставіць пад сумнеў пагадненне і абяцанні ААН і Турцыі ў падпісаным учора ў Стамбуле дакуменце», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
Кіеў звярнуўся з заклікам да ААН і Турцыі забяспечыць выкананне Расіяй сваіх абавязацельстваў у рамках бяспечнага функцыянавання збожжавага калідора.
«У выпадку невыканання дасягнутых дамоўленасцей Расія будзе несці поўную адказнасць за паглыбленне сусветнага харчовага крызісу», — рэзюмуецца ў заяве.
Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмакнапісаў у «Твітары»:
«Расійцы сістэматычна ствараюць харчовы крызіс, робячы ўсё, каб людзі пакутавалі. Тэрор голадам працягваецца. Свет павінен дзейнічаць».
Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў пра паветраныя баі ў небе над Адэсай.