Расследаванне БРЦ: хто і навошта вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь?

Афіцыйна на міжнародным узроўні прызнана, што рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў злачынствах супраць чалавечнасці. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе гвалтоўны вываз дзяцей з Украіны на тэрыторыю Беларусі. Журналісты высвятлялі, хто гэтым займаецца і з якой мэтай.

Рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей. Фота: zmina.ua

Рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей. Фота: zmina.ua

Тое, што Уладзімір Пуцін назваў «святой справай выратавання жыцця і здароўя», еўрапарламентарыі ацанілі як злачынствы супраць чалавечнасці і генацыд, да якіх мае дачыненне і Аляксандр Лукашэнка.

Гаворка ідзе пра вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Спачатку яны трапляюць у Расію, пасля некаторыя аказваюцца ў Беларусі. Адкуль, паводле даных грамадскіх дзеячаў, не ўсе вяртаюцца. Хто з беларусаў, акрамя нязменнага кіраўніка, удзельнічае ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей — у расследаванні «Беларускага расследавальніцкага цэнтра».


Крыніца: Беларусский расследовательский центр [ youtube ]