СБУ затрымала грамадзяніна Беларусі

Як сцвярджае СБУ, ён збіраў інфармацыю пра ўкраінскія войскі.

sbu2_1.jpg


20 сакавіка ў Валынскай вобласці Украіны быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Як сцвярджае Служба бяспекі Украіны, мужчына збіраў інфармацыю пра ўкраінскія войскі.
«У Валынскай вобласці спецназаўцы СБУ затрымалі грамадзяніна Беларусі, які збіраў для ворага інфармацыю пра размяшчэнне і перамяшчэнне тэхнікі УСУ і стан мабілізацыі ў рэгіёне. Мужчыну завербавалі варожыя спецслужбы падчас адной з паездак у Беларусь», — паведаміў прэс-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка.
Паводле reform.by.