СМІ: Член украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй аказаўся расійскім шпіёнам. Яго забілі пры затрыманні
«Кірэеў — чалавек Клюевых».
Пры затрыманні супрацоўнікамі СБУ забіты член першай гомельскай дэлегацыі Украіны на перамовах з Расіяй Дзяніс Кірэеў. Падазраваўся
ў дзяржаўнай здрадзе, паведаміў у сваім блогу ўкраінскі журналіст і дэпутат
Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Аляксандр Дубінскі. Яго інфармацыю
пацвярджаюць іншыя ўкраінскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы.
«Кірэеў — чалавек Клюевых, — сцвярджае Аляксандр Дубінскі. — У
перыяд з 2006 па 2008 года Дзяніс Кірэеў працаваў у СКМ «Фінанс», дзе займаў
пазіцыю намесніка генеральнага дырэктара. Наступным месцам працы Кірэева стала
аўстрыйская кампанія GROUP SLAV AG Клюевых, размешчаная ў Вене. У гэты ж час, у
прамежку паміж 2006 і 2012 гг., Дзяніс Кірэеў быў членам назіральнага савета
Укрэксімбанка. Займаў пазіцыю першага намесніка старшыні праўлення Ощадбанка па
квоце Клюевых, з 2010 па 2014 гг. займаўся кіраваннем прыватнымі фондамі
Private equity Fund і Fixed income Fund».
«Якім чынам ён трапіў у склад дэлегацыі Украіны на перамовах з акупантамі — вельмі хочацца высветліць у Офіса Прэзідэнта?» — задае заканамернае пытанне ўкраінскі дэпутат.
Паводле reform.by.