У Кіеве пад абстрэлам загінула журналістка «The Insider»

«The Insider» паведамляе, што Аксана Бауліна загінула пры выкананні рэдакцыйнага задання: здымала разбураныя будынкі горада пасля абстрэлаў расійскімі войскамі.

Загінулая журналістка «The Insider» Аксана Бауліна

Загінулая журналістка «The Insider» Аксана Бауліна


У Кіеве пад абстрэлам загінула журналістка «The Insider» Аксана Бауліна. Разам з ёю загінуў яшчэ адзін грамадзянскі, яшчэ двое людзей, якія былі з імі — параненыя.
Да прыходу ў «The Insider» журналістка працавала ў расійскім «Фондзе барацьбы з карупцыяй». Пасля ўнясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх яна вымушаная была з'ехаць з краіны. Ва Украіне яна паспела падрыхтаваць некалькі рэпартажаў з Кіева і Львова.
Паводле reform.by.