Белы легіён: дык дзе экстрэмізм?
Ананімны прапагандысцкі фільм каналу «Беларусь-1» пра «Белы легіён»,
нарэшце, прэзэнтаваў нам аргумэнтацыю афіцыйных уладаў наконт таго, чым
матываваная іхная барацьба супраць гэтай арганізацыі, прычым упершыню
ўголас прагучала слова «экстрэмізм».
Для гэтага былі, канечне, выкарыстаныя савецкія правінцыяльныя прыёмы
соракагадовай даўніны, калі можна паказаць несымпатычнага табе чалавека
на фоне нямецкіх вайсковых маршаў, альбо паставіць несымпатычныя табе
песьні на фоне кадраў з «Трыюмфу волі», і гэтым спадзявацца пераканаць
наіўнага гледача.
Чытаць далей: http://nn.by/?c=ar&i=189179