«Дакументаў на вызваленне больш няма»

Адразу пасля 20 гадзін вечара да сяброў і сваякоў зняволеных па «справе патрыётаў» выйшаў супрацоўнік СІЗА №1.

Фота "Еўрарадыё"

Фота "Еўрарадыё"

Сёння на волю выйшлі затрыманыя па “справе патрыётаў” Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў. 

Зміцер Дашкевіч і Віктар Данілаў

Зміцер Дашкевіч і Віктар Данілаў

Сябры, сваякі і журналісты, аднак, не разыходзіліся і працягвалі чакаць чарговых вызваленняў. У тым ліку сёння пабачыць родных спадзяваліся сваякі Андрэя Дундукова і Івана Кавальчука.

Але каля 20 гадзін да іх выйшаў прадстаўнік СІЗА і паведаміў, што дакументаў на вызваленне ў іх больш няма, таму сёння чакаць новых зызваленняў не варта.