Лазоўскі піша з СІЗА КДБ: Спадзяюся, знаёмыя не вераць ва ўсё гэта
У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся ліст Лазоўскага да Ніны Шыдлоўскай.

«Магу сабе ўявіць, што па СМІ за гістэрыка, — піша Лазоўскі. — Ведаю, што ты ва ўсё гэта не верыш. Спадзяюся, агульныя знаёмыя таксама. Цётка мяне хвалюе, заўсёды верыла ў «цілявізар».
«Калі ўпэўнены, што не робіш шкоды, то й не думаў, пад якім соусам могуць гэта выкруціць. Трэба было сабе якое пенсіянерскае хобі прыдумаць:)» — дадае ён.