Маладафронтавец Раман Васільеў на свабодзе
Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Кася Васільева.
Акалічнасцяў пакуль невядома. Кася Васільева напісала, што едзе ў СІЧУ на Валадарскага сустрэць мужа, ён там пакуль хоча застацца і пачакаць, ці выпусцяць кагосьці яшчэ.
Нагадаем, на Валадарцы цяпер знаходзяцца шэсць маладафронтаўцаў, якім спрабуюць "прышыць" справу пра падрыхтоўку масавых беспарадкаў. Кіраўніку МФ Змітру Дашкевічу ўчора выставілі афіцыйнае абвінавачанне. Агулам па справе па «масавых беспарадках» праходзіць 27 чалавек.