Сяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч. Відэа

Фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч, які 2 чэрвеня быў выпушчаны з СІЗА № 1, адказаў на пытанні Свабоды пра ўмовы ўтрымання ў турме і пра тое, што адбылося падчас ягонага затрымання.

dd81199d_9486_431e_ad67_e32cdea0f7d3_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg

— Сяргей, як вы сябе адчуваеце?
— Маральна — здаровы. Фізычна — ёсьць праблемы. У мяне хворыя ныркі, у турме не было ніякага лячэння, не прапускалі медыкамэнты, якія для мяне прыносілі сваякі. Да таго ж, спачатку я быў у СІЗА КДБ, усяго 14 дзён. Там мяне катавалі электрашокерам.
— Што вам казалі падчас катавання? Якую інфармацыю хацелі атрымаць?
— Дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Гэта было перад акцыяй 25 сакавіка. Але я не зламаўся, нічога не сказаў.


1cade0b7_cd4d_49ff_952a_e7e8a5132bb7_w650_r0_s.jpg


— Што яшчэ там адбывалася?
— У СІЗА КДБ некалькі дзён я трымаў галадоўку. Мяне шантажавалі, пагражалі фізычнай расправай. Быў фізычны ціск, заломвалі рукі. Было падозранне на страсенне мозгу, але доктара ня выклікалі. Пасля мяне перавялі ў турму на Валадарскага.
— Чаму вас адпусцілі?
— Відаць, баяцца. Дыктатура трымаецца на страху.
— Які цяпер ваш статус?
— Я пад падпіскай пра нявыезд і ня маю права разгалошваць абставіны сваёй справы.


— Як вы можаце пракамэнтаваць вашае затрыманне. Па дзяржаўных тэлеканалах паказалі, што ў вас у аўто знайшлі дзясяткі бутэлек з кактэйлем Молатава.
— Гэта ўсе сфабрыкавана было. Яны ведалі, што я часам падвозіў Міколу. Гэта машына не мая, я ўзяў яе ў сябра. Яны даведаліся, дзе яна стаіць і падкінулі туды гэтыя бутэлькі. Я павінен быў прывезці толькі гукаўзмацняльную апаратуру.


016f852d_99d9_40d0_bf21_47a7bf748d4a_w650_r0_s.jpg


— Як вы вярталіся дадому? Як вас сустрэлі бацькі і нявеста Тацяна?
— Мяне выпусцілі 2 чэрвеня каля 16 гадзін. Я апынуўся ў горадзе з торбамі, без тэлефона і грошай. Неяк дабраўся дадому. Усе былі вельмі радыя, вядома.
— Якія вашыя планы цяпер?
— Планы — каб не было дыктатуры.
svaboda.org