Сёння вызваляць апошніх фігурантаў «справы патрыётаў»
Сёння павінны вызваліць Міраслава Лазоўскага і Віктара Мароза. Пра гэта паведаміў кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч.
«Справа знаходзіцца на маім асабістым кантролі. Цяпер мы мяркуем, што падстаў для знаходжання пад вартай фігурантаў па справе няма, і таму прынялі такое рашэнне. Што датычыць перспектыў, то пра іх казаць рана — усё пакажа следства», — цытуе Наскевіча прэс-служба СК.
Цяпер пад вартай застаюцца два фігуранты «справы патрыётаў» — Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз. Іх абвінавачваюць у стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання. Усяго па крымінальнай справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання праходзіць 14 асобаў.
belsat.eu