За лагер баевікоў выдаюць афіцыйна зарэгістраваны патрыятычны летнік пад Асіповічамі
Становяцца вядомыя дэталі справы, што стала раскручвацца 21 сакавіка
пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб выкрыцці «лагера баевікоў» недзе ў
лясах «паміж Бабруйскам і Асіповічамі». Пазней у той самы дзень былі
затрыманыя адзін з лідараў былога «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі,
кніганоша Алесь Яўдаха, бабруйскі падарожнік-экстрэмал Андрэй Дундукоў, а
таксама яшчэ два былыя «легіёнаўцы» — супрацоўнікі сілавых ведамстваў.
![grs_3601_y32fk.jpg grs_3601_y32fk.jpg](/img/v1/images/grs_3601_y32fk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што спецслужбы маглі выдаць за «лагер баевікоў»? Сапраўды, ужо больш за дзесяць гадоў у Бабруйску дзейнічае вайскова-спартовы клуб «Патрыёт». Ён афіцыйна зарэгістраваны, працуе пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Ленінскага раёна Бабруйска. Гэты клуб адметны тым, што апроч фізічнага развіцця падлеткаў педагогі гутарылі з дзецьмі выключна на беларускай мове, ладзілі заняткі па гісторыі краіны. Нічога надзвычайнага — здаровы патрыятызм.
Чытаць далей: http://nn.by/?c=ar&i=187577