У Гомелі знайшлі «выбуховую прыладу» пад БЧБ-сцягам. Што выклікае сумневы?
26 кастрычніка УУС Гомельскага аблвыканкама апублікавала відэа, на якім
працуюць сапёры з прадметам, «падобным на выбуховае прыстасаванне» — ён
быў, як сцвярджаюць у міліцыі, закапаны пад бел-чырвона-белым сцягам у
раёне Абкамаўскага возера ў Гомелі. 42.TUT.BY уважліва вывучыў відэа і
распавядае, што ўдалося заўважыць.