Невядомы паведаміў пра «мінаванні» мінскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу
Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» і чыгуначнага вакзалу, піша «Свабода».
![Каля гатэля "Гарні" / Прэс-служба МУС Каля гатэля "Гарні" / Прэс-служба МУС](/img/v1/images/harni_1908_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каля гатэля "Гарні" / Прэс-служба МУС
Раніцай 19 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» і чыгуначнага вакзалу.
Ва ўсіх выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомай асобы пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады ў гэтых аб’ектах.
![snimok_21.jpg snimok_21.jpg](/img/v1/images/snimok_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы выехалі па адрасах, яны вядуць абследаванне будынкаў, шукаюць выбухоўку. Ня выключаецца эвакуацыя персаналу і пастаяльцаў гатэляў і пасажыраў з аэрапорту і вакзалу.
Мінскі чыгуначны вакзал пакуль адкрыты. Па вакзале перыядычна ходзяць патрулі. Эскалатары прыпынілі, гучаць прапановы аб эвакуацыі, наведнікаў спакойна выводзяць з будынку.
![На чыгуначным вакзале На чыгуначным вакзале](/img/v1/images/49db23aa_d7d4_413c_942c_3df452c38d36_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На чыгуначным вакзале
Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкаму просіць захоўваць спакой і не паддавацца паніцы.
Ад пачатку гэтага года праваахоўныя органы атрымалі больш за тры дзясяткі паведамленняў аб замінаваных аб’ектах, аднак ніводзін такі факт не пацвердзіўся.
Што важна ведаць пра «мінаванне» будынкаў у Беларусі
![Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Мінску, 31 сакавіка 2019 года Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Мінску, 31 сакавіка 2019 года](/img/v1/images/cd0de6de_4633_4cb4_b29d_946db136def5_w1597_n_r0_st.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эвакуацыя на чыгуначным вакзале ў Мінску, 31 сакавіка 2019 года
Ад пачатку 2019 года за ілжывае
мінаванне будынкаў па ўсёй Беларусі завялі каля 20 крымінальных спраў. Расследаванні
працягваюцца.
31 сакавіка невядомы паведаміў, нібыта замінаваны чыгуначны вакзал, а таксама гандлёвыя цэнтры Galileo і «Замак».
6 красавіка праз тэлефон сказалі, што ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» закладзена выбухоўка.
27 красавіка абмежавалі рух менскага метро з прычыны «замінавання» станцыі «Уручча». Пазней увечары затрымалі чалавека, які меркавана зрабіў ілжывы званок.
29 красавіка паведамлялася пра «мінаванне» аэрапорту, вакзалу і гатэля ў Мінску.
У 2018 годзе па краіне міліцыя зафіксавала 23 ілжывых «паведамленні аб небяспецы», піша МУС Беларусі.
Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы можа карацца:
штрафам ці арыштам;
да 5 гадоў абмежавання волі;
ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле www.svaboda.org