Аблава на Зыбіцкай: дзясяткі чалавек затрыманыя

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Баста.

Фота тэлеграм-канала Баста

Фота тэлеграм-канала Баста

Увечары суботы 17 жніўня на вуліцы Зыбіцкая ў Мінску адбыліся масавыя затрыманні. Як паведамілі відавочцы, за 10 хвілін былі затрыманыя каля 30 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі маладых людзей у тым, што яны знаходзіліся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна і склалі на іх пратаколы.
Некаторыя затрыманыя настойвалі на правядзенні экспертызы на алкагольнае ап'яненне, але ім адмовілі. У бліжэйшы час усіх затрыманых чакаюць суды і штрафы.