Дождж – медытацыя на пазбаўленне ад злых думак і вяртанне ў спакойны стан

Калі нешта вылікала ў вас ураган эмоцый, выштурхнула са стану спакою і раўнавагі, выклікайце свой дождж, няхай змые ўсё благое.

Крыніца: «Новы Час» [ youtube ]

У традыцыйнай культуры дождж выконваў некалькі функцый. Ён атаясамліваўся з малаком нябеснай Багіні, што дае жыццёвыя сілы зямлі. Ім жа адзначалася перамога бога Грымотніка над Змеем-Хаосам. Дажджом затопліваліся месцы са злымі людзьмі. Таксама дождж уяўляўся слёзамі Багіні неба (а дождж пры сонцы азначаў, што плача вядзьмарка).

Такім чынам, дождж звязаны з эмацыйным ачышчэннем, пазбаўленнем ад благога, перамогай над хаосам. Існавала шмат спосабаў выклікаць дождж: ад бяскрыўднага расчэсвання грэбенем доўгіх валасоў да ахвярапрынашэння жывых істот. 

Мы ж прапануем выклікаць свой уласны дождж для вяртання ў стан раўнавагі з дапамогай медытацыі. 

Перад медытацыяй: 

Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).

Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. 

Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне). 

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!

Мантаж: Крылы

Музыка: Cosmic Meditation by Arko_S | sites.google.com/view/arkosmusic/ 

Music promoted by www.free-stock-music.com 

Creative Commons / Attribution 3.0 Unported License (CC BY 3.0) 

https://creativecommons.org/licenses/by/3.0/deed.en_US